2019 год аб`яўлены ў ЮНЕСКА Годам Станіслава Манюшкі, нашага славутага земляка.
На Чэрвеньшчыне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдю з дня нараджэння вялікага кампазітара. Не засталіся ў баку і мы. У бібліятэцы ліцэя адбылася прэзентацыя выстаўкі, дзе навучэнцы змаглі пазнаеміцца з дзяцінствам, юнацкімі гадамі, гадамі вучобы, а таксама з цікавымі фактамі асабістага жыцця. Аповед суправаджаўся запісамі музыкі твораў С.Манюшкі.
