У розных кутках Беларусі ўрачыста адзначалі 85-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава, які першым у незалежнай Беларусі атрымаў званне народнага пісьменніка. Не застаўся ў баку ад гэтай падзеі і ліцэй. У бібліятэцы ліцэя аформлена і прэзэнтавана выстава, прысвечаная гэтай падзеі пад назвай "Ішоў чалавек на вайну". Навучэнцам цікава было слухаць пра творчасць Івана Чыгрынава, асабліва старонкі пра вайну.

