5 сакавіка адзначылі 125-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Літаратурная гадзіна, прысвечаная гэтай даце прайшла ў чытальнай зале бібліятэкі. Гучалі байкі ў выкананні навучэнцаў, сатырычныя вершы. Успомнілі і цудоўныя п'есы пісьменніка.
Да гэтай даты была арганізавана выства літаратуры, у якой знайшлі свае месца кнігі пісьменніка і пра яго.