6 сакавіка 2022 года ў ліцэі прайшоў 30-ы турнір па міні-футболу памяці выкладчыка фізвыхавання Мікалая Міцкевіча.
Удзел у спаборніцтвах, якія арганізаваў раённы фізкультурна-спартыўны клуб, узялі каманды “Вуліца Барыкіна”, «РАУС”, “РАНС” і “Будаўнічы ліцэй”. Спачатку яны згулялі адна з адной. Затым трэцяя і чацвёртая каманды па колькасці набраных ачкоў сустрэліся ў матчы за бронзавыя медалі, а першая і другая – за залатыя.
Прызамі адзначылі лепшых ігракоў каманд. Адным з іх стаў навучэнец 3-га курса нашага ліцэя Уладзіслаў Сярмяжка.
Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і медалямі.
Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіла жонка Мікалая Іванавіча Галіна, якая распавяла пра свайго мужа і падзякавала футбалістам за памяць. Кожная каманда атрымала ад сям’і Міцкевічаў салодкія пачастункі. Андрэй Міцкевіч уручыў спецыяльныя прызы за адданасць турніру яго шматразовым пераможцам і прызёрам