21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Наша мова - гэта сапраўднае багацце, якое мы павінны не толькі захаваць, але і перадаць нашчадкам.
Важна ўспомніць у гэты дзень нашых продкаў, дзякуючы якім нам стварылася і захавалася родная беларуская мова - адна з самых мілагучных і прыгожых ва ўсім свеце.
Любіце родную мову. Размаўляйце па-беларуску не толькі ў гонар свята, але і кожны дзень.
У міжнародны дзень роднай мовы ў каледжы прайшла гульня-тэст "Ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?" з навучэнцамі 1 курса.

