На кожнай сутрэчы з грамадзянамі, а таксама неаднаразова у раённай газеце ратавальнікі нагадваюць аб правілах бяспекі пры навядзенні парадку на прыхатняй тэррыторыі. Але заўседы знойдзецца той, для каго правілы існуюць для таго, каб іх нарушаць. Менавіта такім чынам разважаў жыхар вёскі Карпілаўка ў Вербную нядзелю.

– Я нават забыўся, што сення свята. Глянуў на тэррыторыю, а там леташні бур’ян ў пояс. Вось і вырашыў спаліць яго адным махам, - расказвае гора-гаспадар.
Толькі вось суседу такі варыянт навядзення парадку не толькі не спадабаўся, але і здаўся небяспечным. Убачыўшы як вогнішча хутка распаўсюджваецца па тэрыторыі суседскага ўчастка, ён патэлефанаваў у службу бяспекі.

– Дзякуючы суседу вы збераглі сябе ад бяды. Зусім мала засталося да калхознага поля. Яшчэ трошкі адказнасць ужо была б зусім ў іншых маштабах, - паясняюць гора-гаспадару ратавальнікі.
МНС нагадвае: пры навядзенні парадку на прыхатняй тэррыторыі трэба памятаць, што запальванне сухой рассліннасці, сцерняў на карані забаронена. Спальваць мусар на террыторыі дазваляецца, але толькі пры выканнанні наступных правіл:
-перад спальваннем неабходна падрыхтаваць тэррыторыю: акапаць яе, аблажыць каменнем, або спальваць мусар на негаручай паверхні, ці ў негаручых ёмкасцях (у металічных бочках, ваннах);
-неабходна наяўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння (вядро з вадою ці пяском, лапата, грабкі);
- неабходна забяспечыць пастаянны кантроль.